Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 20

08 Ліс 2009

...

Стыў Джобс і тры яго гісторыі

Прамова Стыва Джобса (сузаснавальника и генеральнага дырэктара амерыканскай карпарацыи Apple Inc) перад выпускнікамі Cтэнфарду.

...Вы не можаце злучыць кропкі, гледзячы наперад; вы можаце злучыць іх толькі аглядаючыся ў мінулае. Таму вам прыйдзецца даверыцца тым кропкам, якія вы як-небудзь звяжаце паміж сабою ў будучыні. Вам прыйдзецца на нешта пакласціся: на свой характар, лёс, жыццё, карму - што заўгодна. Такі падыход ніколі не падводзіў мяне і ён змяніў маё жыццё.

І адзіны спосаб рабіць вялікія справы – любіць тое, што вы робіце. Калі вы яшчэ не знайшлі сваёй справы, шукайце. Не спыняйцеся. Як гэта бывае з усімі сардэчнымі справамі, вы даведаецея, калі знойдзеце. І, як любыя добрыя адносіны, яны становяцца лепш і лепш з гадамі. Таму шукайце, пакуль не знойдзеце. Не спыняйцеся.

Ваш час абмежаваны, таму не марнуйце яго на жыццё чыімсці чужым жыццём. Не трапляйце ў пастку догмы, якая гаворыць жыць думкамі іншых людзей. Не дазваляйце шуму чужых меркаванняў перабіць ваш унутраны голас. І самае важнае, мейце адвагу трымацца свайго сэрца і інтуіцыі. Яны нейкім чынам ужо ведаюць тое, кім вы хочаце стаць насамрэч. Усё астатняе другасна.

22 Кст 2009

...

Раённы разліў

Дзеля пашырэння кругагляду азнаёмілася з адной з раённых газет Беларусі.
Безопасность жизнедеятельности” і “Списки погибших )
Цэтлікі:

14 Кст 2009

...

Начны дыбр

Бойцеся сваіх жаданняў, бо яны здзяйсняюцца.
Пра тое, што я люблю дождж, не ведае хіба што лянівы. Але сэнс не ў гэтым. Надумалася мне ўчора ноччу прагуляцца. Ісці да дома хуткім крокам – 25 хвілін. Халодны дожджык такім шпацырам не замінае, але, каб не паўтараць словы невядомага героя “вецер в харю, а я шпарю”, давялося выклікаць таксоўку.
Толькі ментальнае жаданне ўжо было адпраўленае, і, не даязджаючы да дому, таксоўка заглохла. Метраў пяцьсот усё ж атрымалася прагуляцца пад дажджом па лужынах і жоўтым лісці. Красата.
Для паўнаты шчасця знайшоўся фільм “Inglourious Basterds”. Кажуць, што ў нашых кінатэатрах яго не будзе, таму жаданне прагляду было спатоленае на ноўце. За гумар і дыялогі пяць.
А раніцай нарэшце ўключылі ацяпленне.
Вось такая справаздача выкананых жаданняў. :)

28 Врс 2009

...

Фраза дня

Снайпер у рамантычным перыядзе.
Цэтлікі:

18 Жнв 2009

...

Ігар Пастухоў: «Адно з двух — ці АЭС, ці заказнік»

Гутарка з Ігарам Пастуховым -- звольненым дырэктарам ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры», што размяшчаецца прыблізна ў пяці кіламетрах ад Астравецкай пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС.

У мяне складваецца ўражанне, што заказнік нікому цяпер непатрэбны. Я ведаю, што кантору заказніка перанеслі ў Астравец за 30 кіламетраў, гэта тое ж самае, калі б яе перанеслі ў Мінск ці іншую краіну - тэрыторыя будзе некантраляваная. Аднойчы намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга выказаўся ў такім ключы: калі атамная станцыя патрэбная, то варта будаваць, і, на шчасце, гэта ў нас не апошні заказнік. Запаведнік у Беларусі толькі адзін - Бярэзінскі. Белавежская пушча - гэта Нацыянальны парк са статусам лясной паляўнічай гаспадаркі.
Цэтлікі:

17 Ліп 2009

...

Дылема маральнага і матэрыяльнага

Кошты на жыллё ў сталіцы і ваколіцах крыху спаўзлі ўніз. Абмяркоўваем з калегам, што ў многіх недзяржаўных СМІ заробкі такія, што крэдыт на набыццё не дадуць. Выйсце -- пайсці працаваць у дзяржаўныя СМІ. Там табе і заробак някепскі, і праца дзяржаўная-афіцыйная.
Адна журналістка на гэты конт сказала так: "Прадаць душу д'ябалу дзеля кватэры".

Ці існуе адназначны выбар у дылеме паміж маральным і матэрыяльным?
Цэтлікі:

07 Ліп 2009

KNOCKIN' ON HEAVEN'S DOOR

Інтымнасць і прыватнасць

Сярод маіх жж-сябоў ёсць адзін чалавек, які даволі многае апісвае са свайго прыватнага жыцця. Запісы гэтыя ў асноўным падзамочныя, але ж усё роўна маюць публічны характар. Бо што вынесена на абмеркаванне, страчвае грыф "толькі для ўласнага карыстання". Не буду крывіць душою -- падобныя допісы звычайна цікава чытаць. Сама да такога няздольная. Родныя ведаюць пра маё жыццё надзвычай мала: у асноўным нейтральныя ці пазітыўныя факты ў агульных рысах. Я амаль ніколі не расказваю пра свае планы, і вельмі рэдка прашу парадаў. Па прынцыпу, чым менш ведаюць, тым больш спакойна спяць. Часам на мяне находзяць прыступы "эксгібіцыянізму", і каму-небудзь з блізкіх сяброў магу распавесці нешта важнае для мяне. Але пасля шкадую. Застаецца такое ж непрыемнае адчуванне, як пасля дагляду памежнікамі ўласных рэчаў. А як далёка знаходзіцца мяжа вашых інтымнасці і прыватнасці?

01 Ліп 2009

Аб невысокім

Гамафобам на зло, геям-лісбіянкам на радасць :)))

Пакуль мінскі асфальт барануюць танкі, а неба -- самалёты, у Берліне ва ўсю адрываецца дэмакратыя.



Усё прыўкраснае глядзець тут )

11 Чэр 2009

...

:)


LiveTyping.ru
Цэтлікі:

03 Чэр 2009

Аб невысокім

Апытанне

Сябры мае і несябры таксама, хачу ў вас запытацца:

-- Які сэнс вы ўкладваеце ў словы "ЦІКАВАЯ БАРЫШНЯ"? :)))

02 Чэр 2009

KNOCKIN' ON HEAVEN'S DOOR

Пустое

Хачу, каб пайшоў дождж. Доўгі, дробны, на тыдзень мінімум.
Каб на вуліцу выходзіць, закрыўшыся парасонам, нікога не бачыць і не чуць.
Цэтлікі: ,

29 Тра 2009

...

Вясёлая Палатка

Гумар у дэпутатаў "палаткі" цвіце і буяе.
Сённяшняе:

Дэпутат гаворыць міністру транспарта:"Радует, что на дорогах нет выебон". (арфаграфія апошняга слова перадае вымаўленне)
Цяжка не пагадзіцца з аратарам.

Пытанне міністру аховы здароўя: "Как вы боретесь с клещами? Основные граждане в лес бояться зайти! Это очень серьезная проблема и ее надо обязательно решать!".
Страцила апетыт, спакой и сон, спрабую зразумець, хто ж у нас "основные граждане".

І ніводнага пытання прадстаўнікам мінфіна і мінэканомікі, відаць таму што міністэрствы невясёлыя.

27 Тра 2009

Аб невысокім

Курортна-амурнае :)

Сябры мае, займаюся справай арыгінальнай. Перакладаю на англійскую мову лісты кахання ад сваёй знаёмай нейкаму немцу. Дзяўчонка вельмі хоча замуж. Пачуваюся дуэньяй сучаснага фармату :).



І узнікла ў мяне пытанне. Ці ёсць сярод вашых знаёмых прыклады, калі курортныя раманы перарасталі ў сталыя адносіны і сканчваліся, напрыклад шлюбам і ўсеагульным мірам і гармоніяй? :) А можа сям'я і курортныя раманы сонца і бунт гармонаў несумяшчальныя?

11 Тра 2009

...

Здраствуй, родзіна...

На выходных па справах ездзіла ў памежны польскі гарадок. Зваротная электрычка ў Беларусь едзе позна ўвечары, таму, парабіўшы ўсе свае справы, вырашылі ехаць з "падсадкай" праз пераход "Варшаўскі мост". Паводле правілаў, гэты памежны пункт можна перасякаць толькі на транспартным сродку. Звычайна працэс "падсадкі" выглядае наступным чынам: падыходзіш да кіроўцы машыны з беларускімі нумарамі і просіш перавезці, ён пагаджаецца. Не сакрэт, што ў памежных гарадах людзі матаюцца ў суседнія краіны за больш таннымі таварамі для сябе, сваіх знаёмых, на продаж. З майго досведу за "падсадку" ніхто ніколі грошай не патрабаваў, але могуць папрасіць сказаць на мытні, што нейкая рэч, якая абмежаваная ва ўвозе (бытавая тэхніка, напрыклад) твая. Атрымліваецца паслуга за паслугу.

Кіроўца, які забраў нас, папрасіў "узяць на сябе" дзіцячы вазок. Усе пагадзіліся. Праехалі польскіх мытнікаў-памежнікаў, беларускіх памежнікаў. На беларускай мытні да машыны падыходзіць мытнік з наетай чырвонай мордай, відавочна, добра выпіўшы. Становіцца ў позу "я тут Бог", на пальцы круціць нейкі брэлок (усё па Фрэду, мляць). Далей адбываецца такі дыялог.
Мытнік: Учимся, работаем?
Я: Работаем...
Мытнік: Зачем в Польшу ездили?
Дзеўчына з нашай кампаніі: По делам, отдохнуть...
Мытнік: (з'едліва) Роскошно живём...
Глядзіць у салон -- ва ўсіх невялікія торбы, у багажніку машыны заўважае дзіцячы вазок.
Мытнік: Чья коляска?
Я: Наша.
Мытнік: (мне) Что ТЫ мне расказываешь? Не твоя коляска.
Я: Наша, почему вы думаете, что не наша?
Мытнік: Девочка, сейчас я с ТОБОЙ часа четыре побеседую, от всего откажешься!
На твары такая пыха і самазадаволенасць, быццам я з пупам зямлі размаўляю. Мяне аж "падкінула" ад злосці. Я ўсё разумею: ён ведае кіроўцаў, якія туды-суды матаюцца, возяць тавары, але няўжо хамства ўзвышае яго ў вачах людзей? Разумею, што калі пачну агрызацца, пяць чалавек могуць правесці ў яго "прыемнай" кампаніі гадзінку-другую часу. Даводзіцца змаўчаць, у думках абазваўшы казлом і нават горш. Паўлін-мытнік пахадзіў вакол машыны, наехаў на кіроўцу, пасля вялікадушным жэстам дазволіў нам рушыць на родную тэрыторыю.

На выездзе з зоны кантролю памежнікі ўключылі зялёнае святло на светлафоры, але не паднялі шлагбаўм, кіроўца рэзка затармажвае, яны рагочуць. Па тварах бачна, што вясёлыя памежнікі таксама прынялі на душу чарачку ў гонар свята. Дзевятага траўня, дзень пабеды...

Здраствуй, родзіна...

16 Крс 2009

...

Дзівакі

Вечар сёння арыгінальны.

Спачатку амапаўцы зладзілі Севярынцу і Ко, а за адно і журналістам абзорную экскурсію па Мінску ўздоўж Свіслачы.

Пасля была піцца, а пірожнае ўжо лішняе.

І тут я пабачыла Яго. На станцыі метро Купалаўская. Няспешнай паходкай, з выразам годнасці і спакою на твары. У шэрым швэдары а-ля рыбакоў-нарвежцаў. У зялёным гарнітуры колеру хакі. Белая фуражка з залатымі гузікамі на галаве. А на плячы –- зялёны папугай какаду. У вагоне дзеўкі касіліся на “капітана” і пасміхаліся. Два хлапцы і дзяцюк, якія стаялі за яго спіною, увесь час былі з каменнымі тварамі. Быццам штодня ездзяць у метро з капітанамі з папугаем на плячы. Капітан выйшаў на маёй станцыі (свята і на нашай вуліцы :) ). Аказалася, што адно плячо гаспадара папугай ўжо абгадзіў, і цяпер, відаць, толькі чакаў адпаведнага моманту, каб зрабіць сваю чорную справу яшчэ разок. Нейкія дзеўкі фатаграфалі дзядзьку на мабілкі, а ён хоць бы хны – нібыта на свеце існуе толькі ён і яго папугай. Вельмі хацелася запытацца, гэта філасофія жыцця ці проста прыкол? І яшчэ параіць набыць форму іншага колеру, бо папугй з ёй зліваецца. Але падумала, што будзе тупа чапляцца да незнаёмага дзядзькі. Таму мы разышліся ў розныя бакі, як караблі ў акіяне :)))


Ужо каля дома мне насустрач ішла нейкая цётка з запаленай свечкаю ў руках.

Люблю дзівакоў.
Цэтлікі:

30 Сак 2009

...

Вясенне-дажджыстае

Сябры мае, нехта з вас яшчэ не ведае, што я люблю дождж?

21 Сак 2009

...

Забаўкі ў горадзе

Хто б мог падумаць, што ў суботу вечарам на першым паверсе ўніверсама "Цэнтральны" такі аншлаг: гопнікі, псеўда-готы, патлатыя мужыкі, калдыры ды іншыя неапазнаныя аб'екты. А ў метро ехала вялікая кампанія прыкольных панкаў -- з хаерамі.

Парадавала рэклама гарэлкі "Прэзент" вытворчасці завода "Крышталь": "Прэзент -- зрабі сабе падарунак". Цяпер, сябры і сяброўкі, вы ведаеце, чым можна пацешыць сваю душу :)

Цэтлікі:

19 Сак 2009

...

Абсалютнае шчасце і незавершаны гештальт

Ніколі не планавала стаць журналістам. Мая прафесія – вынік збегу абставінаў і адзінага выпадку ў жыцці, калі я, паслухаўшы чужой парады, не зрабіла так, як хацела сама.

Я ведаю, што такое АБСАЛЮТНАЕ шчасце. Read more... )
Цэтлікі:

09 Сак 2009

...

Не флэш-моб :)

Стужка-фрэнд [info]ku_palinka папрасіла назваць пяць любімых фрэндаў.
З тым жа пытаннем да вас звяртаюся: чые жж вам найбольш цікава чытаць? Падзяліцеся адрэсамі :)
Цэтлікі:

11 Лют 2009

Сама па сабе

Партыйны заклік

На Аднакласнікі прыйшло запрашэнне наступнага зместу:

"ХХХ ХХХХ
10.02.2009 17:46
приглашает Вас
присоединиться к группе
Русская Партия
Ольга, нет желания вступить в Русскую Партию? И.Т."

Русская Партия (РП) основывается на Русской Идее (РИ) Достоевского, Толстого, Фёдорова. Основной Документ Русской Партии (ОДРП)http://www.idea.promedia.lv/idea.pdf

Можа, ёсць жадаючыя сярод фрэндаў, а то атрымаецца, што я карыснай інфой не падзялілася.
:)))

Папярэднія 20

Рэклама

Наладка