Лісты шчасця
Амаль штодзень правяраю ў пад’езьдзе паштовую скрынку. Загадзя ведаю, што, акрамя спаму-рэкламы ці бясплатнай газеты “Ва-банк” у суботу, там нічога быць не можа. Але кожны раз чакаю, што прыйдзе ліст. Чамусьці ніколі не ўзнікае думак ад каго будзе белы канверцік, але вельмі хочацца яго пабачыць за металічнай дзверцай. У часы, калі інтэрнэт і мабільная сувязь былі абмежаванымі, я перапісвалася са сваімі сябрамі, роднымі, бацькамі. Некаторых з маіх суразмоўцаў я ўжо ніколі больш не пабачу. Выкінуць плён ліставання не падымаецца рука. Часам раблю “інвентарызацыю” папераў, бачу, што пачак падпісаных на маё імя канвертаў не робіцца таўсцейшым і становіцца крыху сумна. Аднойчы не пашкадавала часу і перачытала ўсе лісты, пасля гэтага пашкадавала, што не пісала свае адказы пад капірку. Мозг многае запіхвае ў падсвядомасць, здаецца, што ўсё няважнае і нявартае памяць вычышчае адмыслова. А калі чытаеш ліст, то аказваецца, што ўсё помніш. І ўсё важнае, і вартае.
Цяпер далёкія мы сталі зусім блізкімі. Сацыяльныя сеткі, мэйлы, скайпы, аські... Ад сваіх знаёмых я атрымліваю мноства друкаваны літар, літары складаюцца ў словы. Адзін захварэў, другі ў 13.28 п’е каву, а трэці збіраецца ў басейн. Але літары-словы чамусьці падаюцца больш блёклымі, за тыя, што напісаныя на клятчатых і проста белых аркушах, акуратна перагнутых упоперак, і тоненька з краю. Напэўна, уся справа ў Times New Roman ці Arial...
У дзяцінстве пад вокладкай сямейнага фотаальбому я знайшла ліст, напісаны рукою майго бацькі. На пажаўцелым, у клетку аркушы са школьнага сшытка сярод усяго іншага было напісана “Марыя Аляксандраўна, я думаю, што лёс нам быць разам”. Чытаць чужыя лісты бывае прыемна і карысна: перавядзеш позірк з напісаных словаў на чалавека, а ў знаёмым вобразе -– нечаканае новае.
На працягу года па некалькі разоў на дзень прыходзілі цёплыя і крыху сумныя лісты. Я так і не даведалася, якія літаркі выводзіла рука гэтага чалавека: размашыста-круглыя, роўненькім радком ці нервовымі завіткамі. Лісты і скрынка былі электронныя. А чалавек – жывы.
Я не люблю пустыя паштовыя скрынкі.

Праўда, некалкьі дзесяткаў работ, напісаных у форме ліста да мяне, проста праглынуліся. :)
Многа новага пра сябе даведаліся з тых студэнцкіх "лістоў"?