Home

Рэклама

Наладка
...

Дзівакі

Вечар сёння арыгінальны.

Спачатку амапаўцы зладзілі Севярынцу і Ко, а за адно і журналістам абзорную экскурсію па Мінску ўздоўж Свіслачы.

Пасля была піцца, а пірожнае ўжо лішняе.

І тут я пабачыла Яго. На станцыі метро Купалаўская. Няспешнай паходкай, з выразам годнасці і спакою на твары. У шэрым швэдары а-ля рыбакоў-нарвежцаў. У зялёным гарнітуры колеру хакі. Белая фуражка з залатымі гузікамі на галаве. А на плячы –- зялёны папугай какаду. У вагоне дзеўкі касіліся на “капітана” і пасміхаліся. Два хлапцы і дзяцюк, якія стаялі за яго спіною, увесь час былі з каменнымі тварамі. Быццам штодня ездзяць у метро з капітанамі з папугаем на плячы. Капітан выйшаў на маёй станцыі (свята і на нашай вуліцы :) ). Аказалася, што адно плячо гаспадара папугай ўжо абгадзіў, і цяпер, відаць, толькі чакаў адпаведнага моманту, каб зрабіць сваю чорную справу яшчэ разок. Нейкія дзеўкі фатаграфалі дзядзьку на мабілкі, а ён хоць бы хны – нібыта на свеце існуе толькі ён і яго папугай. Вельмі хацелася запытацца, гэта філасофія жыцця ці проста прыкол? І яшчэ параіць набыць форму іншага колеру, бо папугй з ёй зліваецца. Але падумала, што будзе тупа чапляцца да незнаёмага дзядзькі. Таму мы разышліся ў розныя бакі, як караблі ў акіяне :)))


Ужо каля дома мне насустрач ішла нейкая цётка з запаленай свечкаю ў руках.

Люблю дзівакоў.
Цэтлікі:

Comments

Па ўсіх канонах жанру капітан мусіў быць п'яным у какаху :)
Мне падалося, што быў ён акурат-такі цвярозы. Прынамсі праблем з каардынацыяй у яго не было заўважана :)
Дык што вы палілі гэтым разам?
Хто "вы"? Я з капітанам не знаёмая :)
І я люблю :)
ciotka sa svieckaj isla z carkvy. ja takich sionnia try u Salihorsku bacyu. u pravaslaunych niejkaje sviata
Ё, чаму мне такія не пападаюцца?)))

Рэклама

Наладка