Home

Рэклама

Наладка
...

Здраствуй, родзіна...

На выходных па справах ездзіла ў памежны польскі гарадок. Зваротная электрычка ў Беларусь едзе позна ўвечары, таму, парабіўшы ўсе свае справы, вырашылі ехаць з "падсадкай" праз пераход "Варшаўскі мост". Паводле правілаў, гэты памежны пункт можна перасякаць толькі на транспартным сродку. Звычайна працэс "падсадкі" выглядае наступным чынам: падыходзіш да кіроўцы машыны з беларускімі нумарамі і просіш перавезці, ён пагаджаецца. Не сакрэт, што ў памежных гарадах людзі матаюцца ў суседнія краіны за больш таннымі таварамі для сябе, сваіх знаёмых, на продаж. З майго досведу за "падсадку" ніхто ніколі грошай не патрабаваў, але могуць папрасіць сказаць на мытні, што нейкая рэч, якая абмежаваная ва ўвозе (бытавая тэхніка, напрыклад) твая. Атрымліваецца паслуга за паслугу.

Кіроўца, які забраў нас, папрасіў "узяць на сябе" дзіцячы вазок. Усе пагадзіліся. Праехалі польскіх мытнікаў-памежнікаў, беларускіх памежнікаў. На беларускай мытні да машыны падыходзіць мытнік з наетай чырвонай мордай, відавочна, добра выпіўшы. Становіцца ў позу "я тут Бог", на пальцы круціць нейкі брэлок (усё па Фрэду, мляць). Далей адбываецца такі дыялог.
Мытнік: Учимся, работаем?
Я: Работаем...
Мытнік: Зачем в Польшу ездили?
Дзеўчына з нашай кампаніі: По делам, отдохнуть...
Мытнік: (з'едліва) Роскошно живём...
Глядзіць у салон -- ва ўсіх невялікія торбы, у багажніку машыны заўважае дзіцячы вазок.
Мытнік: Чья коляска?
Я: Наша.
Мытнік: (мне) Что ТЫ мне расказываешь? Не твоя коляска.
Я: Наша, почему вы думаете, что не наша?
Мытнік: Девочка, сейчас я с ТОБОЙ часа четыре побеседую, от всего откажешься!
На твары такая пыха і самазадаволенасць, быццам я з пупам зямлі размаўляю. Мяне аж "падкінула" ад злосці. Я ўсё разумею: ён ведае кіроўцаў, якія туды-суды матаюцца, возяць тавары, але няўжо хамства ўзвышае яго ў вачах людзей? Разумею, што калі пачну агрызацца, пяць чалавек могуць правесці ў яго "прыемнай" кампаніі гадзінку-другую часу. Даводзіцца змаўчаць, у думках абазваўшы казлом і нават горш. Паўлін-мытнік пахадзіў вакол машыны, наехаў на кіроўцу, пасля вялікадушным жэстам дазволіў нам рушыць на родную тэрыторыю.

На выездзе з зоны кантролю памежнікі ўключылі зялёнае святло на светлафоры, але не паднялі шлагбаўм, кіроўца рэзка затармажвае, яны рагочуць. Па тварах бачна, што вясёлыя памежнікі таксама прынялі на душу чарачку ў гонар свята. Дзевятага траўня, дзень пабеды...

Здраствуй, родзіна...

Comments

Некалі -- гадоў дзесяць -- ехала з Польшчы ў Беларусь на цягніку. Цягнік спыніўся насупраць нейкай вайсковай часткі, зайшлі памежнікі. З вакна цягніка добра было відаць -- далей праз якіх пaру соцень мэтраў стаяла прыбіральня-шпакоўня з адчыненымі дзьвярамі. Покуль цягнік стаяў, я бачыла, як да прыбіральні падышоў памежнік сярэдніх гадоў, абыйшоў дзьверы і пацсаў побач, на вачах у цэлага цягніка. Вось сымбаль твой...
Прыгадала словы сваёй сястры: "Ніякая мы не Еўропа. Беларусы сто год таму пад адным дахам са свіннямі жылі, а ты чакаеш ад іх выкшталцонасці...".
Нешта мне падказвае, што сто гадоў назад не адны беларусы так жылі :)
І гэта людзі...?
І нават суайчыннікі...
сУчаснікі, як кажа Глобус :)
Знаёмы малюнак, мы так некали з бацьками гадоу дзесят таму назад ехали и Польшчу и на мяжы узяли у салон адну жанчыну з Брэсту, вельми яна да нас прасилася. Яна таксама прапанавала кали мы хочам то мажам на яе аформиць грошы, бо перавозиць можна не больш азначаннай колькасци, але бацьки не стали ей давяраць :) . непрыемна так стаяць па 12 гадзин и чакаць кали цябе праверыць мытня.
горш няма за маленькага, але начальніка -- мытніка, участковага, недачыноўніка -- карацей дробнай, але подлай натуры людзей. ці пасады іхныя іх такімі робяць, ці на такія пасады толькі такія людзі і плішчацца, але вынік адзін і той жа -- гемарой з кулак. ведаю шмат прыкладаў з жыцьця, у тым ліку і з мытнікамі, але пісаць пра гэта доўга, дый вельмі падобна на тваю гісторыю.
быдла

Рэклама

Наладка