Home

Рэклама

Наладка

02 Кст 2007

...

Такое рознае каханьне

Вечарам у аўтобусе зьвярнула ўвагу на адну пару. Дакладней, іх проста немагчыма было не заўважыць. Столькі шчырай пяшчоты, замілаваньня, захапленьня і каханьня у рухах і позірку мужчыны я ня бачыла даўно. Яна – русявая з пульхнымі шчочкамі, сьветлым тварыкам – сарамліва глядзела ў вочы свайму спадарожніку. Крыху зьбянтэжана ўсьміхалася. Было ўражаньне, што нават месца, дзе яны сядзелі больш асьветленае, ды ахінутае нябачным покрывам ад рэаліяў заводзкага раёну (пацаны ў спартовых штанах ня першай сьвежасьці з півам у руках, стомленыя жанчыны ва ўзросьце “далёка за...”).

У Менску кожны дзень сустракаеш парачкі: нахабна-распушчаныя (найчасьцей тынэйджэры), стрымана-пяшчотныя (маладыя людзі год па 25–30), парнаграфічна-адкрытыя (і ён і яна маюць за плячыма вялікі досьвед інтымнага жыцьця), паважліва-ветлівыя (такія пажылыя пары сустракаюцца вельмі рэдка, але назіраць за імі заўсёды прыемна)... Але ТАКУЮ сьветлую пару, мне падаецца, я даўно ня бачыла...

20 Врс 2007

...

...

Так хораша халодным восеньскім вечарам сядзець сьпіна да сьпіны, углядацца ў густое бяззорнае менскае неба з цёмнымі карункавымі абрысамі дрэў. Адчуваць настылае паветра, удыхаць своеасаблівы версьнёўскі паветраны кактэйль з гаркавата-духмяным пахам лістоты, дажду і дыму.
І перакідвацца кароткімі фразамі, ці проста маўчаць, думаючы аб сваім, ці ні аб чым ня думаць... Проста адчуваць холад восені і цяпло чалавека...

Зараз верасьнёўскае паветра пахне гэтак жа як і ў маім дзяцінстве.


14 Врс 2007

...

(бяз тэмы)

Пяшчота -- тое, да чаго цягнецца любая жывая істота...
Цэтлікі: ,

07 Врс 2007

...

Жанчыны, мужчыны і гвалт...

Учора позна вечарам назірала каля суседняга дома такую карціну: п’яны хлапец сварыцца з дзяўчынай (відавочна, гэта яго сяброўка-каханка). Яна ўвесь час са сьлязьмі ў голасе некуды яго заве нешта паглядзець. Тут я чую звонкі гук аплявухі. Дзяўчына хапаецца за твар, пасьля цягне рукі да хлапца і як заведзеная паўтарае “Пайшлі! Ты сам усё пабачыш!”. У адказ толькі няўцямнае мычаньне і ўдар нагой. Яна амаль ня плача, толькі некуды ўвесь час заве хлапца, хапаецца за яго рукі.

Харошы настрой пасьля мф-скай вечарыны і кампаніі калегі імгненна зьнік. Ішла і думала: гэта ж як яна мусіць сябе не любіць, калі дазваляе так сябе зьневажаць?...

31 Жнв 2007

Аб невысокім

SMS каханай...

Узгадала адну забаўную гісторыю, што адбылася з маёй знаёмай.

Напярэдадні 8 сакавіка атрымлівае яна смс ад кавалера. Маўляў, "Любімая Надзенька, віншую... жадаю.. ты адзіная і г. д." Шчасьлівая такая пачынае са мной абмяркоўваць хлапца і адносіны, і тут прыходзіць іноў ад яго смс, а там "Любімая Леначка, віншую... жадаю.. ты адзіная і г. д. па тэксту". Зьмянілася ў твары Надзенька ды адправіла міламу смс-ачку: "Дашлі вішаваньне Лене яшчэ раз, бо не дайшло". Вось так і прыйшоў капец любві... А ўсё з-за няўважлівасьці... :)))

21 Жнв 2007

Аб невысокім

Жанчыны, мужчыны і розум

Вось чаму словы " ты разумная ", сказаныя жанчыне, успрымаюца як камплімент??? А мужчыне гэта казаць наогул не прынята, бо як бы само сабой і падразумеваецца...

Рэклама

Наладка