Home

Рэклама

Наладка

28 Ліп 2007

...

(бяз тэмы)

Адзначэньне ўгодкаў падпісаньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь ня мела вялікага маштабу. Акцыі ў сталіцы скончыліся традыцыйным “ціхім” разгонам і прафіляктычнымі затрыманьнямі.

Нягледзячы на адмову з Менгарвыканкаму на правядзеньне заплянаваных акцый, апазыцыйныя палітыкі ўсё ж заклікалі людзей сабрацца каля Чырвонага касьцёла, каб сустрэцца з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, а затым ўскласьці кветкі ў Купалаўскім сквэры да помніка паэта. Кульмінацыяй мусіў стаць паход на плошчу Бангалор. Праўда, заяўленага канцэрту там не было і гэты заклік выглядаў даволі бессэнсоўна.
Улада ізноў прадэманстравала арганізаванасьць у падаўленьні нават мінімальных праяў апазыцыйнасьці.

Што тычыцца арганізатараў акцыі, то ім у чарговы раз можна паставіць “незалік”. Фактычна адсутнічала інфармацыйная кампанія (пра акцыі з нагоды Дня незалежнасьці ведалі толькі людзі з вузкага каляапазыцыйнага кола), не было варыянтаў разьвіцьця падзей і тактыкі дзеяньня. Можна сьпісаць паразы арганізатараў на масавыя прэвэнтыўныя арышты моладзевых актывістаў напярэдадні 27 ліпеня. Але ў такім разе партыйныя босы, што прэтэндуюць на лідэрства, мусілі быць лідэрамі. Гэтага не адбылося. Як не адбылося дэ-факта і заплянаваных акцый.
Цэтлікі:

Рэклама

Наладка