Home

Рэклама

Наладка

03 Кст 2007

...

Прадаць дзяцінства

Сёньня пабачыла бабулю з нестандартным таварам у горадзе. Ажно спынілася ад нечаканасьці. Сярод буракоў, рассады хатніх кветак ды іншай дробязі старая прадавала на аўтобусным прыпынку... старыя дзіцячыя цацкі. Гумавых сабачак-коцікаў, маленькага голага пупса... Зараз такіх ня робяць. У мяне не засталося ніводнай цацкі з дзяцінства -- шкадую вельмі... А ў бабулі гэтай сабачка быў гумавы, акурат як у мяне калісьці. У галаве прамільгнула думка "набыць"... А пасьля схамянулася -- гэта ж я не сваё, а дзяцінства яе ўнукаў набуду ... Так і прайшла міма, міма чужога, выстаўленага на продаж дзяцінства...

25 Жнв 2007

Аб невысокім

Назад у дзяцінства -- па дарозе з Заслаўя

Абяцаны фэст у Заслаўі аказаўся банальным “сьвятам гораду”. Галоўнае, я так разумею, было зрабіць рэкляму... Апагею масавай п’янкі, на шчасьце, не пабачыла, бо быў яшчэ дзень. Паелі шашлыкоў з квасам, пагулялі па Заслаўі. Мілы гарадок. Жыць у такім, па-мойму, прыемна.

Па шляху да Менска запусьцілі паветранага зьмея. Гэта, канешне, -- супер!!!
У маім дзяцінстве зьмеі былі самаробныя, і, як я іх не клеіла, лятаць мае тварэньні не хацелі. Таму ў дзяцінстве любімай забавай былі караблікі. О, караблікі мая слабасьць і дагэтуль!.. Калі мне было год сем, бацька зрабіў мне карабель з ветразем па малюнку, які я знайшла ў дзіцячай кнізе. Колькі ручаін і лужынаў абплылі мы з гэтым караблікам – не пералічыць!..

Рэклама

Наладка