Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 20

30 Ліс 2009

...

Кожны дзень як апошні

У фільме "Стомленыя сонцам" ёсць сцэна, калі сябар сям'і Міцяй, а цяпер па сумяшчальніцтву супрацоўнік НКУС паведамляе камдыву Котаву, што прыехаў яго арыштоўваць. І Котаў ідзе з сям'ёй гуляць у футбол. Звычайныя заняткі звычайнага дня. Дык вось, памятаю, калі глядзела фільм, першая рэакцыя была прыкладна такая: "Як жа так? Чалавеку сказалі, што ён на фінішы, а той нічога кардынальнага не робіць". А пасля падумала, што таксама нічога б не мяняла. Хіба што сказала б некаторым людзям, што я пра іх думаю, ды дазволіла б сабе праявіць тое, чаго звычайна не дазвалаю.

Мой тата ў свой апошні дзень, відаць, адчуваючы, што кропка незваротнасці блізка, абзваніў усіх родных, паразмаўляў. Патэлефанаваў мне і сказаў, што вельмі любіць, хаця тое прагаворвалася неаднойчы. Хіба што вельмі прасіў мяне прыехаць.

Мой прыяцель перад тым, як зрабіць сабе смерць, сказаў свайму сябру, што той для яго -- найлепшы чалавек, запытаўся ці прыйдзе на хаўтуры. І больш нічога незвычайнага.

Маю пытанне: калі б вы ведалі, што заўтра ваш апошні дзень, як бы вы яго правялі, што рабілі?

Вітаюцца разгорнутыя адказы.
Цэтлікі:
...

Без перакладу




ЕСЛИ МЕНЯ СОВСЕМ НЕТ

Еще совсем немного - и загорятся звезды, и выплывет месяц и поплывет, покачиваясь, над тихими осенними полями. Потом месяц заглянет в лес, постоит немного, зацепившись за верхушку самой высокой елки, и тут его увидят Ежик с Медвежонком.
- Гляди, - скажет Ежик.
- Угу, - скажет Медвежонок. А месяц подымется еще выше и зальет своим холодным, тусклым светом всю землю.
Так было каждый вечер в эту ясную холодную осень. И каждый вечер Ежик с Медвежонком собирались то у Ежика, то у Медвежонка и о чем-нибудь говорили. Вот и сегодня Ежик сказал Медвежонку:
- Как все-таки хорошо, что мы друг у друга есть! Медвежонок кивнул.
- Ты только представь себе: меня нет, ты сидишь один и поговорить не с кем.
- А ты где?
- А меня нет.
- Так не бывает, - сказал Медвежонок. )

16 Ліс 2009

...

A Few Small Nips



Фрыда Кало
A Few Small Nips, 1935

08 Ліс 2009

...

Стыў Джобс і тры яго гісторыі

Прамова Стыва Джобса (сузаснавальника и генеральнага дырэктара амерыканскай карпарацыи Apple Inc) перад выпускнікамі Cтэнфарду.

...Вы не можаце злучыць кропкі, гледзячы наперад; вы можаце злучыць іх толькі аглядаючыся ў мінулае. Таму вам прыйдзецца даверыцца тым кропкам, якія вы як-небудзь звяжаце паміж сабою ў будучыні. Вам прыйдзецца на нешта пакласціся: на свой характар, лёс, жыццё, карму - што заўгодна. Такі падыход ніколі не падводзіў мяне і ён змяніў маё жыццё.

І адзіны спосаб рабіць вялікія справы – любіць тое, што вы робіце. Калі вы яшчэ не знайшлі сваёй справы, шукайце. Не спыняйцеся. Як гэта бывае з усімі сардэчнымі справамі, вы даведаецея, калі знойдзеце. І, як любыя добрыя адносіны, яны становяцца лепш і лепш з гадамі. Таму шукайце, пакуль не знойдзеце. Не спыняйцеся.

Ваш час абмежаваны, таму не марнуйце яго на жыццё чыімсці чужым жыццём. Не трапляйце ў пастку догмы, якая гаворыць жыць думкамі іншых людзей. Не дазваляйце шуму чужых меркаванняў перабіць ваш унутраны голас. І самае важнае, мейце адвагу трымацца свайго сэрца і інтуіцыі. Яны нейкім чынам ужо ведаюць тое, кім вы хочаце стаць насамрэч. Усё астатняе другасна.

28 Врс 2009

...

Фраза дня

Снайпер у рамантычным перыядзе.
Цэтлікі:

17 Ліп 2009

...

Дылема маральнага і матэрыяльнага

Кошты на жыллё ў сталіцы і ваколіцах крыху спаўзлі ўніз. Абмяркоўваем з калегам, што ў многіх недзяржаўных СМІ заробкі такія, што крэдыт на набыццё не дадуць. Выйсце -- пайсці працаваць у дзяржаўныя СМІ. Там табе і заробак някепскі, і праца дзяржаўная-афіцыйная.
Адна журналістка на гэты конт сказала так: "Прадаць душу д'ябалу дзеля кватэры".

Ці існуе адназначны выбар у дылеме паміж маральным і матэрыяльным?
Цэтлікі:

01 Ліп 2009

Аб невысокім

Гамафобам на зло, геям-лісбіянкам на радасць :)))

Пакуль мінскі асфальт барануюць танкі, а неба -- самалёты, у Берліне ва ўсю адрываецца дэмакратыя.



Усё прыўкраснае глядзець тут )

03 Чэр 2009

Аб невысокім

Апытанне

Сябры мае і несябры таксама, хачу ў вас запытацца:

-- Які сэнс вы ўкладваеце ў словы "ЦІКАВАЯ БАРЫШНЯ"? :)))

02 Чэр 2009

KNOCKIN' ON HEAVEN'S DOOR

Пустое

Хачу, каб пайшоў дождж. Доўгі, дробны, на тыдзень мінімум.
Каб на вуліцу выходзіць, закрыўшыся парасонам, нікога не бачыць і не чуць.
Цэтлікі: ,

11 Тра 2009

...

Здраствуй, родзіна...

На выходных па справах ездзіла ў памежны польскі гарадок. Зваротная электрычка ў Беларусь едзе позна ўвечары, таму, парабіўшы ўсе свае справы, вырашылі ехаць з "падсадкай" праз пераход "Варшаўскі мост". Паводле правілаў, гэты памежны пункт можна перасякаць толькі на транспартным сродку. Звычайна працэс "падсадкі" выглядае наступным чынам: падыходзіш да кіроўцы машыны з беларускімі нумарамі і просіш перавезці, ён пагаджаецца. Не сакрэт, што ў памежных гарадах людзі матаюцца ў суседнія краіны за больш таннымі таварамі для сябе, сваіх знаёмых, на продаж. З майго досведу за "падсадку" ніхто ніколі грошай не патрабаваў, але могуць папрасіць сказаць на мытні, што нейкая рэч, якая абмежаваная ва ўвозе (бытавая тэхніка, напрыклад) твая. Атрымліваецца паслуга за паслугу.

Кіроўца, які забраў нас, папрасіў "узяць на сябе" дзіцячы вазок. Усе пагадзіліся. Праехалі польскіх мытнікаў-памежнікаў, беларускіх памежнікаў. На беларускай мытні да машыны падыходзіць мытнік з наетай чырвонай мордай, відавочна, добра выпіўшы. Становіцца ў позу "я тут Бог", на пальцы круціць нейкі брэлок (усё па Фрэду, мляць). Далей адбываецца такі дыялог.
Мытнік: Учимся, работаем?
Я: Работаем...
Мытнік: Зачем в Польшу ездили?
Дзеўчына з нашай кампаніі: По делам, отдохнуть...
Мытнік: (з'едліва) Роскошно живём...
Глядзіць у салон -- ва ўсіх невялікія торбы, у багажніку машыны заўважае дзіцячы вазок.
Мытнік: Чья коляска?
Я: Наша.
Мытнік: (мне) Что ТЫ мне расказываешь? Не твоя коляска.
Я: Наша, почему вы думаете, что не наша?
Мытнік: Девочка, сейчас я с ТОБОЙ часа четыре побеседую, от всего откажешься!
На твары такая пыха і самазадаволенасць, быццам я з пупам зямлі размаўляю. Мяне аж "падкінула" ад злосці. Я ўсё разумею: ён ведае кіроўцаў, якія туды-суды матаюцца, возяць тавары, але няўжо хамства ўзвышае яго ў вачах людзей? Разумею, што калі пачну агрызацца, пяць чалавек могуць правесці ў яго "прыемнай" кампаніі гадзінку-другую часу. Даводзіцца змаўчаць, у думках абазваўшы казлом і нават горш. Паўлін-мытнік пахадзіў вакол машыны, наехаў на кіроўцу, пасля вялікадушным жэстам дазволіў нам рушыць на родную тэрыторыю.

На выездзе з зоны кантролю памежнікі ўключылі зялёнае святло на светлафоры, але не паднялі шлагбаўм, кіроўца рэзка затармажвае, яны рагочуць. Па тварах бачна, што вясёлыя памежнікі таксама прынялі на душу чарачку ў гонар свята. Дзевятага траўня, дзень пабеды...

Здраствуй, родзіна...

16 Крс 2009

...

Дзівакі

Вечар сёння арыгінальны.

Спачатку амапаўцы зладзілі Севярынцу і Ко, а за адно і журналістам абзорную экскурсію па Мінску ўздоўж Свіслачы.

Пасля была піцца, а пірожнае ўжо лішняе.

І тут я пабачыла Яго. На станцыі метро Купалаўская. Няспешнай паходкай, з выразам годнасці і спакою на твары. У шэрым швэдары а-ля рыбакоў-нарвежцаў. У зялёным гарнітуры колеру хакі. Белая фуражка з залатымі гузікамі на галаве. А на плячы –- зялёны папугай какаду. У вагоне дзеўкі касіліся на “капітана” і пасміхаліся. Два хлапцы і дзяцюк, якія стаялі за яго спіною, увесь час былі з каменнымі тварамі. Быццам штодня ездзяць у метро з капітанамі з папугаем на плячы. Капітан выйшаў на маёй станцыі (свята і на нашай вуліцы :) ). Аказалася, што адно плячо гаспадара папугай ўжо абгадзіў, і цяпер, відаць, толькі чакаў адпаведнага моманту, каб зрабіць сваю чорную справу яшчэ разок. Нейкія дзеўкі фатаграфалі дзядзьку на мабілкі, а ён хоць бы хны – нібыта на свеце існуе толькі ён і яго папугай. Вельмі хацелася запытацца, гэта філасофія жыцця ці проста прыкол? І яшчэ параіць набыць форму іншага колеру, бо папугй з ёй зліваецца. Але падумала, што будзе тупа чапляцца да незнаёмага дзядзькі. Таму мы разышліся ў розныя бакі, як караблі ў акіяне :)))


Ужо каля дома мне насустрач ішла нейкая цётка з запаленай свечкаю ў руках.

Люблю дзівакоў.
Цэтлікі:

21 Сак 2009

...

Забаўкі ў горадзе

Хто б мог падумаць, што ў суботу вечарам на першым паверсе ўніверсама "Цэнтральны" такі аншлаг: гопнікі, псеўда-готы, патлатыя мужыкі, калдыры ды іншыя неапазнаныя аб'екты. А ў метро ехала вялікая кампанія прыкольных панкаў -- з хаерамі.

Парадавала рэклама гарэлкі "Прэзент" вытворчасці завода "Крышталь": "Прэзент -- зрабі сабе падарунак". Цяпер, сябры і сяброўкі, вы ведаеце, чым можна пацешыць сваю душу :)

Цэтлікі:

09 Лют 2009

...

Лісты шчасця

Амаль штодзень правяраю ў пад’езьдзе паштовую скрынку. Загадзя ведаю, што, акрамя спаму-рэкламы ці бясплатнай газеты “Ва-банк” у суботу, там нічога быць не можа. Але кожны раз чакаю, што прыйдзе ліст. Чамусьці ніколі не ўзнікае думак ад каго будзе белы канверцік, але вельмі хочацца яго пабачыць за металічнай дзверцай. У часы, калі інтэрнэт і мабільная сувязь былі абмежаванымі, я перапісвалася са сваімі сябрамі, роднымі, бацькамі. Некаторых з маіх суразмоўцаў я ўжо ніколі больш не пабачу. Выкінуць плён ліставання не падымаецца рука. Часам раблю “інвентарызацыю” папераў, бачу, што пачак падпісаных на маё імя канвертаў не робіцца таўсцейшым і становіцца крыху сумна. Аднойчы не пашкадавала часу і перачытала ўсе лісты, пасля гэтага пашкадавала, што не пісала свае адказы пад капірку. Мозг многае запіхвае ў падсвядомасць, здаецца, што ўсё няважнае і нявартае памяць вычышчае адмыслова. А калі чытаеш ліст, то аказваецца, што ўсё помніш. І ўсё важнае, і вартае.

Цяпер далёкія мы сталі зусім блізкімі. Сацыяльныя сеткі, мэйлы, скайпы, аські... Ад сваіх знаёмых я атрымліваю мноства друкаваны літар, літары складаюцца ў словы. Адзін захварэў, другі ў 13.28 п’е каву, а трэці збіраецца ў басейн. Але літары-словы чамусьці падаюцца больш блёклымі, за тыя, што напісаныя на клятчатых і проста белых аркушах, акуратна перагнутых упоперак, і тоненька з краю. Напэўна, уся справа ў Times New Roman ці Arial...

У дзяцінстве пад вокладкай сямейнага фотаальбому я знайшла ліст, напісаны рукою майго бацькі. На пажаўцелым, у клетку аркушы са школьнага сшытка сярод усяго іншага было напісана “Марыя Аляксандраўна, я думаю, што лёс нам быць разам”. Чытаць чужыя лісты бывае прыемна і карысна: перавядзеш позірк з напісаных словаў на чалавека, а ў знаёмым вобразе -– нечаканае новае.

На працягу года па некалькі разоў на дзень прыходзілі цёплыя і крыху сумныя лісты. Я так і не даведалася, якія літаркі выводзіла рука гэтага чалавека: размашыста-круглыя, роўненькім радком ці нервовымі завіткамі. Лісты і скрынка былі электронныя. А чалавек – жывы.

Я не люблю пустыя паштовыя скрынкі.
Цэтлікі:

30 Снж 2008

Чорнае-белае

Калядны падарунак :)

У аддзеле гаспадарчых тавараў хлопец стаіць каля касы з пакупкаю. І гаворыць: "Дзяўчыне былой вырашыў падарыць, каб не забруджвалася". Цётка гадоў сарака гумару не зразумела, а мне хацелася рассмяяцца на ўсю краму, бо пацан крэатыўны аказаўся. Да таго ж ручка ў падарунка была падобная не скажу на што :)
У падарунак экс-каханцы хлопец набыў вантуз :)

17 Снж 2008

...

Куды ноч, туды і сон...

Гавораць, што каляровыя сны бачаць людзі, схільныя да шызафрэніі. А я люблю свае каляровыя і цікавыя сны :)
Раскажыце, што сніцца вам???

21 Кст 2008

...

Сучасныя “ызмы”

У аўтобусе вызвалілася вольнае месца. Толькі на сядзенне прысеў хлопец-в’етнамец, як нейкі мужык схапіў яго за рукаў са злосным шыпеннем “Куды прэш, чурка?!!”. І тут жа галантна дапамог уладкавацца жанчыне з мыліцаю на сядзенні. В’етнамец проста не заўважыў, што недзе ў натоўпе стаяла гэтая жанчынка. Не заўважыла яе і я, і гэтак жа магла б памкнуцца прысесці на вольнае месца. Але наўрацці пачула б у свой адрас злоснае “бульбяшка”...

***
Сяброўка, сучасная адукаваная дзяўчына, са шчырым здзіўленнем і абурэннем у голасе гаворыць: “Замуж за габрэя??? Зусім з’ехала з глузду!!!”. Разумею, што ніякія аргументы наконт таго, што хлопец можа быць цудоўным чалавекам, не здольныя змяніць яе перакананне. Габрэй – не варты таго, каб стаць сябрам і спадарожнікам па жыцці.

***
Пляменніца – разумнічка, адна з лепшых вучняў школы, прывабная дзяўчынка з тонкім станам кіпарыса. Аднакласнікі дражнілі яе “чурка”. Дзяўчо ўсяго-та “узяла” ад бацькі шырокія скулы і крыху раскосы разрэз вачэй.

***
Каля месца растрэлу габрэяў ў Менску, дзе цяпер месціцца мемарыял “Яма”, інтэлегентная жанчына бязгучна, аднымі вуснамі расказвае: “Я вязень мінскага гета. Мяне, трохгадовую дзяўчынку, таемна вывезлі адтуль. Расла ў інтэрнаце. У мяне няма ні імя, ні прозьвішча, ні сваякоў...”.
Цэтлікі: ,

12 Жнв 2008

Чорнае-белае

Непаразумеліся...

КРИСТИНА, Я ТЕБЯ ЛЮБЛЮ! -- вялікі надпіс белай фарбай, зроблены на тратуары.
Побач невялікімі літарамі і няўпэўненым почыркам нехта накрэмзаў:
ЛЮБВИ НЕТ.

Зусім не хочацца верыць аўтару другога допісу.

21 Ліп 2008

Аб невысокім

Мужчынскае пытанне

Пытанне да мужчын. Вельмі хачу ведаць вашыя меркаванні наконт наступнага: ці магчымае сапраўднае сяброўства паміж цяперашнім мужам (каханкам) жанчыны і яе былым мужам (каханкам)?

20 Чэр 2008

Аб невысокім

(бяз тэмы)

Без мяне мяне жанілі (амаль). І галоўнае -- паверылі ж у гэта! :)
Цэтлікі:

06 Крс 2008

Сама па сабе

(бяз тэмы)

Фота сябе, зробленае самім жа сабой часта ўспрымаецца як знак адзіноты – побач няма нават такога чалавека, якому б можна было даверыць націснуць на спуск фотаапарата. Але гэта адзінота прыхаваная, яна не кідаецца ў вочы, а толькі ўсьведамляецца. Адзінота публічная – выклік іншым і роспачны крык адначасова.

Пра выходныя:

@@@@ (16:07:04 6/04/2008)
а я в кино ходил.... один

Полночь (16:08:20 6/04/2008)
н-да... адзінота...

@@@@ (16:09:03 6/04/2008)
резко придумал просто, скучно мне, потому и пошёл один....

@@@@ (16:09:21 6/04/2008)
одному скучно даже в кино....

Папярэднія 20

Рэклама

Наладка