Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 20

30 Сак 2009

...

Вясенне-дажджыстае

Сябры мае, нехта з вас яшчэ не ведае, што я люблю дождж?

19 Сак 2009

...

Абсалютнае шчасце і незавершаны гештальт

Ніколі не планавала стаць журналістам. Мая прафесія – вынік збегу абставінаў і адзінага выпадку ў жыцці, калі я, паслухаўшы чужой парады, не зрабіла так, як хацела сама.

Я ведаю, што такое АБСАЛЮТНАЕ шчасце. Read more... )
Цэтлікі:

30 Стд 2009

...

Антаганісты :)




Фота з серыі "працоўныя дзянькі" :)
Цэтлікі: ,

29 Снж 2008

...

(бяз тэмы)

Да сямі раніцы чытала Даўлатава. Два апошніх кампрамісы з "Кампрамісу" пакінула на сённяшнюю ноч. Даўно не атрымлівала такога задавальнення ад тэксту. Трапна і проста пра журналістыку і журналістаў, колькі разоў правяла паралелі з уласным жыццём і знаёмымі. І ўсё роўна прафесія прыўкрасная, хаця мяне і папярэджвалі... :)
Цэтлікі:

25 Ліс 2008

KNOCKIN' ON HEAVEN'S DOOR

(бяз тэмы)

Суладдзе з чалавекам правяраю па тым, ці хораша побач з ім маўчаць.
Цэтлікі:

18 Кст 2008

...

Пачаткі

Першы крок на шляху да выканання чарговай мары зроблены :)


Цэтлікі:

01 Чэр 2008

...

Ахвяры і мары

Учора атрымала дыплём БДУ. Перад уручэньнем паехала ў галоўны корпус, каб завершыць фармальныя справы ды забраць свой дыплём з аддзелу кадраў, які праляжаў там акурат пяць гадоў у якасьці атэстату аб сярэдняй адукацыі. Ішла па ўнутранаму дворыку ўнівэрсытэту і прыгадвала, як першы раз у яго зайшла. Добра памятаю свае адчуваньні і ўражаньні, хаця ад таго моманту прайшло нямала часу. Гэта была позьняя восень, накрапваў шчодры дожджык. І з першых сваіх крокаў пад дажджом па гэтым дворыку я зразумела што буду тут вучыцца. Тады гэта была дужа важная для мяне мэта і мара. Мара збылася, зрэшты як і мэты, якія я ставіла на той час перад сабой.

Неба падарыла мне многае з таго, што дужа хацелася мець. Калі ўлічыць, якія абставіны і ўмовы спадарожнічалі ажыцьцяўленьню гэтых самых мэтаў і мараў, то я прыходжу да думкі аб пэўным наканаваньні і лёсе (калі такія гучныя словы падыходзяць да гэтага кантэксту). Сытуацыі, зь якіх можна было б і ня выйсьці, вырашаліся са станоўчым вынікам, і жыцьцёвы шлях зводзіў з добрымі людзьмі. Але Неба нічога не дарыць проста так. За мары і мэты, якія сталі рэальнасьцю і, спадзяюся, яшчэ стануць такімі, яно патрабуе ўзамен ахвяры: мары мінулага, жыцьцё мінулае, таго, аб чым не хочацца прызнавацца самой сабе. Спадзяюся, што тыя, хто побач, і каго ўжо няма даравалі мне маю няўвагу, зацятасьць... ды ці мала за што яшчэ я хацела б атрымаць прабачэньне... І ўсё зразумелі, бо намеры ніколі не былі злымі, а мэтады – бруднымі. Шкада толькі, што з часам (а ён – самы мудры, усё расстаўляе на свае месцы) старыя мары і мэты драбнеюць, падаюцца крыху сьмешнымі, а новыя – вымагаюць новых ахвяраў... І не заўсёды ведаеш адэкватнасьць платы атрыманаму.
ЗЫ. Матэрыяльнае ўвасабленьне мары і мэты юнацтва :))) ляжыць побач на стале ў выглядзе кардонкі з бліскучымі літаркамі ды цісьненьнем гербу.

24 Стд 2008

...

Адкрыцьцё :/

Нечакана даведваешся, што бываюць сытуацыі, калі аднойчы надзетую маску, як ты не старайся, не ўтрымаць.
Цэтлікі:

07 Стд 2008

Аб невысокім

(бяз тэмы)

Спрачацца аб таленце Вайцюшкевіча яго прыхільнікі і недобразычліўцы могуць колькі заўгодна доўга. Але што бясспрэчна, дык гэта энэргетыка сьпевака. Толькі за яе Зьмітру можна дараваць многае :). Сёньня на канцэрце нехта даслаў запіску з такім тэкстам: "Зьміцер, хаджу на канцэрты і бачу, што ў Вас закаханыя ўсе жанчыны ва ўзросьце ад 15 да 55-ці год. У чым сакрэт?”. Вайцюшкевіч пасьмяяўся і сказаў, што трэба любіць тое, што робіш. Усім вядомая мудрасьць. А як напраўду, дык, падаецца, Вайцюшкевіча найперш любяць за энэргетыку, за атмасфэру. На мой густ, і сьпявае Зьміцер добра. Так што малайчына ён. Чаго й іншым зычу )))

Зы. Тэлефануе нядаўна знаёмы і прапануе сустрэцца гарбаткі папіць. Я аднекваюся, маўляў "не ў голасе выглядаю ня вельмі, настрою няма". На што ён адказвае: "Хіба ж гэта галоўнае ў жанчыне? Энэргетыка -- вось у чым "фишка"!"
Так што любіце тое, што робіце! І няхай Ваша энэргетыка зашкальвае ад пазытыву! :)))

02 Стд 2008

...

Віншаваньні і жаданьні...

Молитва Франсуа Вийона

Пока Земля еще веpтится,
Пока еще яpок свет,
Господи, дай же ты каждому
Чего у него нет.
Мудpому дай голову,
Тpусливому дай коня,
Дай счастливому денег
И не забудь пpо меня.

Пока Земля еще веpтится,
Господи, твоя власть,
Дай pвущемуся к власти
Навластвоваться власть.
Дай пеpедышку щедpому
Хоть до исхода дня,
Каину дай pаскаянье
И не забудь пpо меня.

Я знаю ты все умеешь,
Я веpую в мудpость твою,
Как веpит солдат убитый,
Что он пpоживает в pаю.
Как веpит каждое ухо
Тихим pечам твоим,
Как веpуем и мы сами,
Не ведая что твоpим.

Господи мой, Боже,
Зеленоглазый мой,
Пока Земля еще веpтится
И это ей стpанно самой,
Пока ей еще хватает
Вpемени и огня,
Дай же ты всем понемногу,
И не забудь пpо меня.
Б. Окуджава

08 Снж 2007

Аб невысокім

Кундэра і сьнежаньскі дождж :)

“Невыносная лёгкасьць быцьця” Мілана Кундэры – кніга, якая пакінула адчуваньне незавершанасьці. Фільм – харошы і гарманічны – паставіў кропку. Каб патрапіць на сэанс у “Перамогу”, давялося крышачку злоўжыць прафэсійнымі паўнамоцтвамі і знаёмствамі. Але кіно было таго вартае. Так проста пра цяжкасьць выбару, так проста пра пакуты асобы і цэлага народу.

Пасьля сэансу так дарэчы пайшоў дождж. Дробненькі і халодны. Не перадаць словамі, як прыемна гуляць у такое надвор’е, падстаўляць твар пад калючыя кропелькі вады, глядзець на плыні машын, якія разрываюць сьвятлом фар імжу. І мокры асфальт у праменях фар, і мокрыя галіны голых дрэў, і лужыны – усё да месца. Нічога лішняга на шляху да дому. Шэсьць кілямэтраў задавальненьня і ўнутранай супакоенасьці. Амаль каля дому мяне спыніў дзядзечка ў капелюшы-кацялку (часам таемныя знакі мы бачым там, дзе іх няма – для тых, хто чытаў Кундэру :) ). Праз шум вуліцы і свой настрой я не адразу зразумела яго пытаньне. А было яно простае: “І дзе зараз усе хлопцы?”. Пажадала яму добрай ночы. Надта доўга тлумачыць, што бываюць моманты, калі адной так добра, што нікога побач бачыць і ні хочацца.

І зараз, адаграваючыся гарачай гарбатай і яшчэ адчуваючы прыемны боль у кончыках пальцаў, што адыходзяць ад холаду, магу сказаць адно:

“Шчасьце ёсьць. Шчасьце быць”.

ЗЫ. Хто ў тэме -- дзякуй за кампанію :)

11 Кст 2007

...

Халодны горад...

Халодная Вільня, крышталёва-халодны горад. Неяк зусім няўтульна гэтым разам тут...

ЗЫ. А група харошая -- дружная і вясёлая.

03 Кст 2007

...

Прадаць дзяцінства

Сёньня пабачыла бабулю з нестандартным таварам у горадзе. Ажно спынілася ад нечаканасьці. Сярод буракоў, рассады хатніх кветак ды іншай дробязі старая прадавала на аўтобусным прыпынку... старыя дзіцячыя цацкі. Гумавых сабачак-коцікаў, маленькага голага пупса... Зараз такіх ня робяць. У мяне не засталося ніводнай цацкі з дзяцінства -- шкадую вельмі... А ў бабулі гэтай сабачка быў гумавы, акурат як у мяне калісьці. У галаве прамільгнула думка "набыць"... А пасьля схамянулася -- гэта ж я не сваё, а дзяцінства яе ўнукаў набуду ... Так і прайшла міма, міма чужога, выстаўленага на продаж дзяцінства...
Сама па сабе

Дзеці-дзеці, куды вас падзеці?..

Я проста ў захапленьні ад дзяцей!



Цэтлікі:

30 Врс 2007

Аб невысокім

Авантурызм

Аб’явіўся мой знаёмец: год таму ў вясёлай кампаніі праводзілі яго ў Чэхію. А зараз аказваецца ён працуе ў Маскве. Сустрэліся. Прыемна, канешне, калі пра цябе ўспамінае чалавек, з якім па вялікім рахунку нічога не зьвязвае. Але разам з тым закралася лёгкае пачуцьцё ці то настальгіі, ці то смутку – людзі з мінулага вяртаюць ў гэтае ж мінулае. Вось цэлы вечар у думках узгадваю акалічнасьці, пры якіх мы пазнаёміліся, ды і шмат чаго яшчэ, што засталося ў мінулым годзе...

P. S. Падабаюцца мне авантурныя, сьмелыя да адчайнасьці людзі. Дамовіліся сустрэцца на наступных выходных

20 Врс 2007

...

...

Так хораша халодным восеньскім вечарам сядзець сьпіна да сьпіны, углядацца ў густое бяззорнае менскае неба з цёмнымі карункавымі абрысамі дрэў. Адчуваць настылае паветра, удыхаць своеасаблівы версьнёўскі паветраны кактэйль з гаркавата-духмяным пахам лістоты, дажду і дыму.
І перакідвацца кароткімі фразамі, ці проста маўчаць, думаючы аб сваім, ці ні аб чым ня думаць... Проста адчуваць холад восені і цяпло чалавека...

Зараз верасьнёўскае паветра пахне гэтак жа як і ў маім дзяцінстве.


19 Врс 2007

Сама па сабе

Dream Catcher



А добра было б атрымаць у падарунак такую штуку. Магчыма, тады мае начныя жахі сыйшлі б назаўсёды.

17 Врс 2007

...

Рок-выходныя ў Смалявічах

Была на канцэрце смалявіцкага гургту "Акропаль". Калектыў і іх музыка -- проста супер. У залі мясцовага ДК, дзе адбываўся канцэрт, было досыць вольнага месца, таму атрымалася спакойна пасядзець і паслухаць музыку, не разыкуючы атрымаць удар у бок ад дзікага фаната :)

Пачытаць рэцэнзію на апошні альбом і спампваць пару песень можна вось тут.

Калі раптам вам спадабаецца творчасьць "Акропалю", то за іх можна прагаласаваць тут.


Уласна "Акропаль"

09 Врс 2007

Аб невысокім

Я і спорт, вялікі спорт

Прыабшчылася да вялікага спорту )). Зборным Беларусі і Румыніі па футболу, а таксама аднаму харошаму чалавеку за гэта дзякуй ))

Гэтаму харошаму чалавеку дзякуй за цярпеньне і ўсе тлумачэньні, бо пачувалася я сапраўднай “бляндынкай” (супраць бляндынак нічога ня маю )).

Напачатку другога тайму здарыўся адзін канфузік: не магла зразумець, чаму трыбуны так радуюцца, калі румыны бегаюць каля нашых варот... Недзе на 12-й хвіліне ўспомніла, што ў другім тайме каманды мяняюцца варотамі (пляцоўкамі (?) – як правільна гэта назваць – ня ведаю)... :)))))))))

Вася Хамутоўскі – галкіпер беларускай зборнай – малайчына. Адзін, ну проста наканаваны гол ён адбіў віртуозна!... (харошы чалавек падцьвердзіць). А калі мне расказалі пра Васіну адданасьць справе, то мая павага яшчэ больш павялічылася )))

Гэтае фота павінна спадабацца [info]volatу

Дзікія фанаты з півам і баявым макіяжам-расфарбоўкай на трыбунах намнога спакайнейшыя, чым на вуліцы. Хаця столькі ненарматыўна-экспрэсіўнай лексікі даўно ня чула. Адзін фанат уразіў – так шчыра ён перажываў за беларускіх футбалістаў. Гэты пацан кусаў сваё пазногці і беларускі сьцяг, скакаў і крычаў, а калі забілі другі гол ў нашы вароты, то проста выдаў тыраду праклёнаў (таксама ненарматыўнай лексікай) у адрас румынаў. Зразумеўшы, што беларуская зборная “прадула”, хлапец надзьмуўся як мыш на крупы і панік, яго фанатычны запал зьмяніўся ня менш фанатычным расчараваньнем...
Ня вельмі прыемна было, калі заўзятары-аматары пачалі разыходзіцца да сканчэньня матчу -- проста непавага нейкая да спартсмэнаў.

Дарэчы, беларуская зборная прайграла румынскай з лікам 1:3.

05 Врс 2007

Аб невысокім

Студэнцкае

Шумны натоўп студэнтаў ва ўніверы выклікаў пачуцьцё лёгкай заздрасьці. Усё ж такі студэнцкае жыцьцё (на дзённым аддзяленьні) мае шмат плюсаў. Бесклапотна ўсё і цікава...

І выкладчыкам, думаю, цікава працаваць. Дарма, што студэнты не заўсёды адэкватныя трапляюцца :)

Папярэднія 20

Рэклама

Наладка