Легиянер доктару не таварыш :)
Карацей, у рэальным жыцці я б такому мужыку паствіла "незачот" :).

А цяпер пра прыемнае :). Я абажаю глядзець фільмы пра вайну (і кніжкі чытаць таксама), бо ў такіх стужках зазвычай поўна нармальных мужыкоў, без залишних саплей і гламуру. Яны гавораць мала тэксту, што вельмі прыемна, бо слых і мозг не напружваецца :))) А вочы тым часам адпачываюць, назіраючы за іх подзвігамі, пагонямі, перастрэлкамі і іншымі крутымі штукамі, якія не ўмею рабіць я. Некалькі тыдняў таму патрапіўся мне сучасны расійскі серыял пра другую Сусветную, пра разведчыкаў. Давялося глядзець да сямі раніцы -- проста не адарвацца было ад герояў серыялу: і разумныя, і дужыя, яшчэ і фарціла хлопцам увесь час. Ну, проста супермэны ў гімнасцёрках. Каб падлячыць сваю псіхіку пасля прагляду фільма пра сцерву-мужыка паставіла "Легіянера" з Ван Дамам: суцэльны пазітыў :). Як сказаў бы фрэнд andorac, мужык павінен біцца :)))
