ВЕРА БУРЛАК:
– Кім ты хочаш быць,
Калі вырасьцеш? –
спыталі ў маленькага Толі.
– Я ніколі не вырасту – у нас маленькія столі...
ВІКТАР ЖЫБУЛЬ:
Аднойчы мне здалося,
што ад мяне нічога не засталося.
І не было ў каго запытацца,
а што ж ад мяне павінна застацца?
ВЕРА БУРЛАК:
Я чакаю
Мяне папярэдзілі.
Я цалую знутры тваю скронь
Ты – навокал мяне,
Я – у сярэдзіне.
Я – зьмяя ў тваім чэрапе, конь!
А гэта ЗЬМІЦЕР ВІШНЁЎ (Падчас імпрэзы жартаваў сьціпла, паводзіў сябе стрымана. Як кажуць “званьне абавязвае”):
“Я не зьмяніўся, не зьмяняўся і зьмяняцца не буду. Выдавецкай дзейнасьцю я займаўся з 18-ці год. Першую сваю ліцэнзію на выдавецтва, на той момант з пагоняй, я атрымаў у васемнаццаць год. Потым доўгі час я супрацоўнічаў з Ігарам Логвінавым, займаўся тым жа, чым займаюся зараз. Я рэдагаваў восем гадоў кніжную сэрыю “Другі фронт мастацтваў”, і яна застаецца выдавецтву “Галяфы”. А скандальны арэол у першую чаргу мне надаў пэрформанс, якім я не займаюся ўжо паўтары гады. Але гэта не значыць, што я не зьбіраюся больш займацца нейкімі правакацыямі і інсынуацыямі. Вядома, буду, як у літаратуры, мастацтве, так і ў жыцьці”.