Home

Рэклама

Наладка

07 Стд 2008

Аб невысокім

(бяз тэмы)

Спрачацца аб таленце Вайцюшкевіча яго прыхільнікі і недобразычліўцы могуць колькі заўгодна доўга. Але што бясспрэчна, дык гэта энэргетыка сьпевака. Толькі за яе Зьмітру можна дараваць многае :). Сёньня на канцэрце нехта даслаў запіску з такім тэкстам: "Зьміцер, хаджу на канцэрты і бачу, што ў Вас закаханыя ўсе жанчыны ва ўзросьце ад 15 да 55-ці год. У чым сакрэт?”. Вайцюшкевіч пасьмяяўся і сказаў, што трэба любіць тое, што робіш. Усім вядомая мудрасьць. А як напраўду, дык, падаецца, Вайцюшкевіча найперш любяць за энэргетыку, за атмасфэру. На мой густ, і сьпявае Зьміцер добра. Так што малайчына ён. Чаго й іншым зычу )))

Зы. Тэлефануе нядаўна знаёмы і прапануе сустрэцца гарбаткі папіць. Я аднекваюся, маўляў "не ў голасе выглядаю ня вельмі, настрою няма". На што ён адказвае: "Хіба ж гэта галоўнае ў жанчыне? Энэргетыка -- вось у чым "фишка"!"
Так што любіце тое, што робіце! І няхай Ваша энэргетыка зашкальвае ад пазытыву! :)))

07 Кст 2007

Чорнае-белае

Настаўнікам -- віншаваньні!!!!

Усіх-усіх настаўнікаў віншую з прафэсійным сьвятам!

Любові да працы, ўдзячных вучняў, разумнага і адэкватнага кіраўніцтва Вам усім! :)) Ну, і канечне зычу Вам здароўя ды шчасьця ў прыватным жыцьці!

ЗЫ. Асобныя віншаваньні за адданасьць прафэсіі [info]balachon, [info]apostraff, [info]beekeeper, [info]chareuski.



ЗЫ.ЗЫ. А таксама шчырыя віншаваньні са сьвятам спадарам [info]andorac, і [info]volat, хаця яны і займаюцца іншымі справамі.

Рэклама

Наладка