Home

Рэклама

Наладка

30 Крс 2008

...

Фрагмэнты з учорашняй прэзэнтацыі "Галіяфаў"

ВЕРА БУРЛАК:

– Кім ты хочаш быць,
Калі вырасьцеш? –
спыталі ў маленькага Толі.
– Я ніколі не вырасту – у нас маленькія столі...

ВІКТАР ЖЫБУЛЬ:

Аднойчы мне здалося,
што ад мяне нічога не засталося.
І не было ў каго запытацца,
а што ж ад мяне павінна застацца?

ВЕРА БУРЛАК:

Я чакаю
Мяне папярэдзілі.
Я цалую знутры тваю скронь
Ты – навокал мяне,
Я – у сярэдзіне.
Я – зьмяя ў тваім чэрапе, конь!

А гэта ЗЬМІЦЕР ВІШНЁЎ (Падчас імпрэзы жартаваў сьціпла, паводзіў сябе стрымана. Як кажуць “званьне абавязвае”):
“Я не зьмяніўся, не зьмяняўся і зьмяняцца не буду. Выдавецкай дзейнасьцю я займаўся з 18-ці год. Першую сваю ліцэнзію на выдавецтва, на той момант з пагоняй, я атрымаў у васемнаццаць год. Потым доўгі час я супрацоўнічаў з Ігарам Логвінавым, займаўся тым жа, чым займаюся зараз. Я рэдагаваў восем гадоў кніжную сэрыю “Другі фронт мастацтваў”, і яна застаецца выдавецтву “Галяфы”. А скандальны арэол у першую чаргу мне надаў пэрформанс, якім я не займаюся ўжо паўтары гады. Але гэта не значыць, што я не зьбіраюся больш займацца нейкімі правакацыямі і інсынуацыямі. Вядома, буду, як у літаратуры, мастацтве, так і ў жыцьці”.

02 Стд 2008

...

Віншаваньні і жаданьні...

Молитва Франсуа Вийона

Пока Земля еще веpтится,
Пока еще яpок свет,
Господи, дай же ты каждому
Чего у него нет.
Мудpому дай голову,
Тpусливому дай коня,
Дай счастливому денег
И не забудь пpо меня.

Пока Земля еще веpтится,
Господи, твоя власть,
Дай pвущемуся к власти
Навластвоваться власть.
Дай пеpедышку щедpому
Хоть до исхода дня,
Каину дай pаскаянье
И не забудь пpо меня.

Я знаю ты все умеешь,
Я веpую в мудpость твою,
Как веpит солдат убитый,
Что он пpоживает в pаю.
Как веpит каждое ухо
Тихим pечам твоим,
Как веpуем и мы сами,
Не ведая что твоpим.

Господи мой, Боже,
Зеленоглазый мой,
Пока Земля еще веpтится
И это ей стpанно самой,
Пока ей еще хватает
Вpемени и огня,
Дай же ты всем понемногу,
И не забудь пpо меня.
Б. Окуджава

23 Жнв 2007

...

(бяз тэмы)

“Я хачу бачыць у будучым сваю будучыню. Я проста хачу жыць”, – харошыя словы харошага чалавека.
На жаль, простыя ісьціны даюцца людзям цяжка. А некаторыя так і сыходзяць, не зразумеўшы ў чым сэнс.

11 Жнв 2007

...

Мы такія розныя, і ўсё ж такі мы разам...

Жыцьцё разьвяло са старымі сябрамі па розных дарогах. У кожнага зараз свой мір, свае сьветапогляды, свае зацікаўленьні і свае новыя сябры.

Пасьля доўгага растаньня ўзьнікае лёгкі страх, што не зразумеем адзін аднаго, што былога адзінства ўжо не дасягнуць. Але, на шчасьце, страхі так і застаюцца страхамі. І нам дагэтуль ёсьць аб чым размаўляць, ёсьць што абмяркоўваць. Мы па-ранейшаму гаворым "на адной мове", няхай сабе і рознымі словамі. Але разумею, што нітачка, якая зьвязвае з мінулым, стала вельмі танюткай, і дастаткова пары неабдуманых слоў, каб разбурыць гэтую крохкую рэальнасьць старога сяброўства.

Старое сяброўства трымаецца на старых ілюзіях і марах, на тым, якімі мы былі, а не на тым, якімі сталі.

16 Ліп 2007

...

Прыгадалася...

Няма ніякай магчымасьці спраўдзіць, якое рашэньне лепшае, бо не існуе ніякага параўнаньня. Мы пражываем усё адразу, упершыню і без падрыхтоўкі. Як актор грае сваю ролю ў спэктаклі без усялякай рэпэтыцыі. Але чаго вартае жыцьцё, калі першая яго рэпэтыцыя ёсьць само жыцьцё?
© Мілан Кундэра

P.S. Страшэнна не люблю хварэць. І не таму што гэта непрыемна фізычна, а таму, што выпадаеш з жыцьця. Адзінае суцяшае - ёсьць час начытацца ўволю кніг...

Рэклама

Наладка